top of page

ПРА ТЭКСТ

Сюжэт

Навучэнцы тэхнікума — 17-18-гадовыя юнакі Мірон і Віктар — на вясновых вакацыях адправіліся ў падарожжа па залітым разводдзем Паслессі. Яны «пазычылі» нягеглы човен, які падчас няўдалага веславання перавярнуўся, і хлопцы апынуліся ў вадзе. Ледзь жывымі дапаўзлі яны да высокай зямлі, якая аказалася бязлюдным востравам пасярод залітых вадой балот. Нягледзячы на вельмі складанае становішча, Мірон і Віктар не адчаіліся і здолелі наладзіць самы просты, але неабходны для выжывання быт: з дапамогай трэння атрымалі агонь, які ратавалі ад навальніцы; спражку папругі прыстасавалі пад нож; узвялі будан, злучыўшы вершаліны алешын; адгарадзілі затоку — садок для рыбнай гаспадаркі. Закон Архімеда падказаў ім, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпіць гаршчок.

Два першых тыдні сваёй рабінзанады героі аповесці здабывалі харчаванне, змагаліся з прыродай, шукалі выйсця з вострава. Ключавым момантам стала знаходка бабрынага пасялення. Мірон і Віктар адмовіліся ад сваіх паўсядзённых спраў, каб паназіраць за паводзінамі і жыццём зусім рэдкіх на той час жывёл. І трэба ж было так здарыцца, каб якраз у адзін з тых дзён на востраў завіталі злачынцы, што прыстасавалі адну з бабровых хатак для схову кантрабанды, зброі і нават аркушаў з нейкімі загадкавымі планаў (гэта хлопцы высветлілі пасля). З размоў незнаёмых Мірон і Віктар зразумелі іх негатыўнае стаўленне да савецкай дзяржавы і шкодніцкія намеры, таму не паказалі носу з укрыцця.

Праз два тыдні кантрабандысты вярнуліся і прывялі палоннага вайскоўца. Па дарозе яны напаткалі зубра і забілі яго на вачах у рабінзонаў. Хлопцы, ведаючы іх планы, здолелі падрыхтавацца да сустрэчы. У выніку маланкавай аперацыі палоннік быў вызвалены і ўзброены. Цяпер ужо ён — савецкі пагранічнік Саўчук — вёў рэй. Галоўны бандыт быў забіты, яго два паплечнікі — звязаныя. Наступная хваля бандытаў таксама трапіла ў палон. Пагранічнік Саўчук пакінуў хлопцаў вартаваць бандытаў і пайшоў па дапамогу тымі сакрэтнымі кладкамі, якія ён высветліў, калі быў канваяваны на востраў. Мірон і Віктар правялі гераічную жудасную ноч побач з шасцю мацёрымі злачынцамі, якія пераспрабавалі ўсе спосабы, каб выслізнуць з палону. На досвітку з’явіўся Саўчук з 12 чырвонаармейцамі. У той жа дзень Мірон і Віктар пакінулі востраў. Іх рабінзанада цягнулася не менш за месяц

5021037784_2.jpg
i_013.jpg
i_025.jpg
bottom of page