top of page

КРЫТЫКА:

Паэма «Тарас на Парнасе» — адзін з самых арыгінальных твораў беларускага прыгожага пісьменства XIX стагоддзя. У ёй спалучыліся разам дасціпны гумар і едкая сатыра, народны розум і веданне класічнай міфалогіі і літаратуры.

Паэма паклала пачатак той рэалістычнай літаратуры, якая з кожным дзесяцігоддзем усёбольш праўдзіва, глыбока, усебакова адлюстроўвала жыццё народа, асуджала грамадскую несправядлівасць, сацыяльны прыгнёт і нацыянальны ўціск.

Паэма была напісана ў 50-я гг. XIX ст. Грунтоўную падставу для такога меркавання даюць тыя радкі паэмы, у якіх адбілася барацьба ў рускай літаратуры першай паловы XIX ст. Упершыню была надрукавана ў 1889 годзе ў газеце «Минский листок».

Аўтар паэмы становіцца на бок выдатных рускіх пісьменнікаў, якія сцвярджалі і абаранялі праўдзівую літаратуру.

Доўгі час паэма «Тарас на Парнасе» бытавала як ананімная. Аўтарства прыпісвалася В. Равінскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу. Даследчык літаратуры Г. Кісялёў лічыць, што паэму напісаў Канстанцін Вераніцын. Зразумела адно, што ён (аўтар) быў чалавекам адукаваным, добра разумеў літаратурныя працэсы таго часу, ведаў жыццё, характер, душу селяніна.

Сваім творам аўтар канстатаваў прыклад высокага паэтычнага майстэрства, арыентаванага, з аднаго боку, на сусветныя літаратурныя ўзоры і, з другога, на выкарыстанне беларускага характару, душы, сялянскага светапогляду, культуры. Аўтар узвышае вобраз простага селяніна да вяршынь славутых пісьменнікаў і нябесных гаспадароў. Гэтым самым неадукаваны палясоўшчык супрацьпастаўляецца знакамітым прадстаўнікам афіцыйнай прэсы і літаратуры. I гэта не насмешка з мужыка, а яго ідэалізацыя. 3 гэтай мэтай паэт ператварае боскі Парнас у падабенства зямной вёскі, дзе багі захоўваюць за сабой толькі высокія імёны, а па роду заняткаў, ахвоце да пацех і забаў, смакаванні ежы яны нагадваюць знаёмых Тарасу мужыкоў.

Сюжэт твора арыгінальны і падаецца ад імя Тараса, які расказвае пра свае незвычайныя прыгоды. Стомлены цяжкай працай, Тарас прысеў адпачыць і задрамаў. У сне з ім здараюцца дзіўныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, трапляе ў яму, аказваецца на тым свеце, каля дарогі, што вядзе на Парнас. Падымаючыся на гару, сустракаецца з пісьменнікамі: Пушкіным, Лермантавым, Жукоўскім, Гогалем, якія стаялі на пазіцыі дэмакратызацыі літаратуры, яе народнасці і гуманізму. Тут жа, каля гары, Тарас бачыць і рэакцыйных пісьменнікаў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. На Парнасе герой трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор. Багі жывуць у звычайнай хаце, апранаюцца ў сялянскае адзенне, займаюцца гаспадаркай, ядуць звычайныя стравы, гавораць на простай сялянскай мове. Не спадабаліся Тарасу разбэшчаныя, схільныя да п'янства Зеўс, Бахус, Амур. I толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.

Палясоўшчык Тарас — галоўны герой твора. Спачувальна, з гумарам малюе аўтар прыгоннага селяніна, простага чалавека з народа. Тарас — чалавек працавіты, старанны, сумленны. Ён так акуратна нясе службу лесніка, што нават войт і той не мог сказаць пра яго дрэннага слова. Тарасу ўласцівы жывы практычны розум, дасціпнасць, гумар, ён крытычна ставіцца да навакольнага жыцця. 3 гумарам адносіцца герой да «лёгкага» жыцця багоў, іх учынкаў, паводзін.

Тарасу ўласціва пачуццё ўласнай годнасці. Апынуўшыся сярод багоў, ён трымае сябе незалежна. Ва ўсім адчуваецца разумовая і маральная перавага простага чалавека з народа над парнаскімі багамі.

Вобраз Тараса сагрэты мяккім дабрадушным гумарам. Узводзячы простага селяніна на самы Парнас, аўтар сцвярджае ідэю набліжэння літаратуры да жыцця народа.

10.jpg

«Тарас на Парнасе» — сатырычная бурлескная паэма Канстанціна Вераніцына (як мяркуе шэраг даследчыкаў, пры ўдзеле Э. Ф. Вуля), класічны твор беларускай літаратуры.

 

Змест.Палесоўшчык (ляснік) Тарас, які жыў " ля лазні "(каля лазні), падчас палявання на птушку правальваецца ў нару і трапляе ў свет іншы, дзе дарога вядзе на Парнас. Па дарозе на Парнас і на самой гары ён сустракаецца з антычнымі багамі, у традыцыі іраікамічнай паэмы гумарыстычна прадстаўленымі ў беларускім сялянскім антуражы, а таксама бачыць натоўп пісьменнікаў, якія залазяць са сваімі працамі на гару. Сярод іх Пушкін, Гогаль, Лермантаў Жукоўскі і; на Парнас таксама лезуць сатырычна обрисованные (але не названыя па імёнах) Фадзей Булгарин, Мікалай Грэч і Уладзімір Соллогуб. Паназіраўшы за суправаджаюцца бойкай і танцамі баляванне багоў у "панскай хаце", Тарас паведамляе жыхары неба аб жаданні вярнуцца дадому; тыя частуюць яго і па паветры пераносяць назад на тое месца, дзе ён паляваў. Паэма напісана чарырохстопны ямбам з якія адрозніваюць яе ад рускага верша переакцентуациями і элізіямі на стыку слоў. Яе мова-жывы Віцебскі дыялект таго часу.

taras.jpg
dsc_9622-2.jpg

Багі ў паэме паказаны ў сялянскім адзенні, яны ядуць сялянскія стравы. Але багі — не прадстаўнікі народа. У паводзінах і характерах багоў выразна выступаюць рысы людзей іншага асяроддзя — панскага. Ды і жывуць яны, як гаворыцца ў паэме, у «панскім двары», ядуць так, як простыя сяляне не елі нават на свята. На сялян багі падобны толькі знешне. Зеўс паказаны як разбэшчаны, схільны да п'янства, уладалюбны чалавек. Венера — таксама вобраз вельмі няпросты. Часам здаецца, што гэта звычайная вясковая красуня, прыгожая і абаяльная.

Прыгожа, стройна цераз меру, Пяром не можна апісаць.

I адзенне ў Венеры як у вясковай красуні. Але аўтар паказвае яе зусім іншай, «чырвонай, тоўстай», калі Венера занята толькі сабой і круціцца перад люстэркам.

Во перад люстрам задам меліць
I маслам мажа в ал асы,
Ды нечым белым твар свой беліць.

Тут мы ўжо бачым Венеру не простай дзяўчынай, а пані.

Але сярод багоў ёсць і працаўнікі. Гэта Геба. Пра яе аўтар гаворыць з сімпатыяй і спачуваннем, паважаючыяе працавітасць і гаспадарлівасць.

Мова паэмы жывая і вобразная. Шматлікія народныя выслоўі, параўнанні, дасціпныя вобразы насычаюць твор. Шмат у паэме і змястоўных азначэнняў, эпітэтаў, метафар.

Паэма «Тарас на Парнасе» таленавітая нацыянальная паэма. Яна вызначаецца рысамі праўдзівасці і народнасці. Паэма і сёння карыстаецца вялікім поспехам у чытача, яна перадрукоўвалася шмат разоў.

bottom of page